Шчаслівае дзяцінства разам з кнігай

30 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло эскурсія “Шчаслівае дзяцінства разам з кнігай”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “А”, 3 “Г” і 4 “Б” класаў сярэдняй школы №2 разам з настаўнікамі Жукоўскай Вольгай Станіславаўнай, Завадскай Вольнай Уладзіміраўнай і Шпіронак Ганнай Іванаўнай.  Дзеці даведаліся пра кніжны фонд, бібліяграфічна-даведачны апарат бібліятэкі. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі пазнаёмілі прысутных з пастаянна дзейнічаючымі кніжнымі выставамі да Году малай радзімы і па экалогіі. Амаль усе дзеці запісаліся ў гарадскую бібліятэку і выбралі пачытаць кнігі па свайму густу.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.