Літаратурна-гульнёвая свята ў гарадской бібліятэцы

29 мая гарадская бібліятэка горада Ашмяны запрасіла вучняў 1 “В” класа УА “Сярэдняя школа №2 г.Ашмяны” на літаратурна-гульнёвае свята «Здравствуй, лето!». Набліжаецца самая доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей – летнія канікулы. На працягу навучальнага года дзеці вучыліся чытаць і пісаць, асвойвалі матэматыку і вось нарэшце прыйшла пара адпачыць і бібліятэкары запрасілі сваіх адданых чытачоў на свята ў “кніжкін дом”. У гэты дзень іх увазе былі прапанаваны вясёлыя конкурсы і віктарыны, салодкія падарункі і розныя сюрпрызы. Дзеці з задавальненнем паказалі свае веды і падзяліліся планамі на летнія канікулы.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.