Без шкодных звычак жыць здорава!

31 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла інфармацыйна-прафілактычная акцыя “Выдатны дзень, каб кінуць курыць”, прымеркаваная да Сусветнага дня адмовы ад палення. Удзельнакамі акцыі сталі як дарослыя, так і падлеткі. Дарослыя адзначылі важнасць дадзенага мерапрыемства для падрастаючая пакалення.

Шчаслівае дзяцінства разам з кнігай

30 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло эскурсія “Шчаслівае дзяцінства разам з кнігай”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “А”, 3 “Г” і 4 “Б” класаў сярэдняй школы №2 разам з настаўнікамі Жукоўскай Вольгай Станіславаўнай, Завадскай Вольнай Уладзіміраўнай і Шпіронак Ганнай Іванаўнай.  Дзеці даведаліся…

Літаратурна-гульнёвая свята ў гарадской бібліятэцы

29 мая гарадская бібліятэка горада Ашмяны запрасіла вучняў 1 “В” класа УА “Сярэдняя школа №2 г.Ашмяны” на літаратурна-гульнёвае свята «Здравствуй, лето!». Набліжаецца самая доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей – летнія канікулы.

магчымасці сучаснай бібліятэкі

28 мая супрацоўнікі гарадской бібліятэкі  горада Ашіяны правялі ў гімназіі №1 інфармацыйную гадзіну “Магчымасці сучаснай бібліятэкі”. Навучэнцам быў прадстаўлены агляд літаратуры “З мігулага ў будучыню”, прысвечаны асноўным тэндэнцыям развіцця кніжнай і бібліятэчнай справы Беларусі .

Душа не ведае спакою, калі на свет раджае верш…

25 мая супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі чытачам прыняць удзел у паэтычнай хвілінцы “Душа не ведае спакою, калі на свет раджае верш…”, якая прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Карызны.

Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу

19 мая супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі для карыстальнікаў бібліятэкі стол даведак  “Павярніся тварам да праблемы”. Штогод у трэцую нядзелю мая адзначаецца Сусветны дзень памяці людзей, памёршых ад СНІДу. Сёлета ў Гродзенскай вобласці ён прайшоў пад дэвізам “Далучаць. Навучаць. Матываваць!”. Дзень памяці – гэта яшчэ адна магчымасць паказаць рэальную…

Калі смяюцца дзеці

18 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны было весела, шумна і мітусліва падчас гадзіны адпачынку “Калі смяюцца дзеці”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі дзецям паўдзельнічаць у конкурсах “Адгадай героя казкі” і “Добавь словечко к названию сказки”.

Валанцёрскі атрад «Дабрыня» пры гарадской бібліятэцы

Пры гарадской бібліятэцы горада Ашмяны працуе валанцёрскі атрад “Дабрыня”, у склад якога ўваходзяць  навучэнцы  школ райцэнтра, адным з напрамкаў работы валанцёраў з’яўляецца аказанне дапамогі сталым і адзінокім людзям, ветэранам працы і вайны, інвалідам. 17 мая супрацоўнікі гарадской бібліятэкі  разам з дзецьмі з дома сямейнага тыпу…

Круглы стол «Мая будучая сям’я: якой я яе бачу»

11 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў круглы стол “Мая будучая сям’я: якой я яе бачу”, прымеркаваны да Дня сям’і. На мерапрыества быў запрошаны настаяцель храма Уваскрасення Хрыстова, праіерэй Пётр Пятлёха.