Краязнаўчая акцыя “За ведамі аб родным краі – у бібліятэку”

Да аб’яўленага ў Беларусі Году малой радзімы ў гарадской бібліятэцы г.Ашмяны праходзіць акцыя “За ведамі аб родным краі – у бібліятэку”. Цікавасць да краязнаўства – гэта тэндэнцыя сучаснасці. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі займаюцца вывучэннем гісторыі Ашмянскага краю і адраджэннем сярод карыстальнікаў бібліятэкі цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны. Навучэнцы ДУА “Цудзенішскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі – сад — сярэдняя школа” разам з настаўнікам Валадзько Людмілай Пятроўнай прынялі ўдзел у акцыі. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з падрыхтаванай кніжнай выставай “Тут мой край – тут я жыву”, з краязнаўчым фондам дакументаў, з тэматычнымі інфармацыйнымі папкамі. Віртуальнае падарожжа “Ашмяншчына турыстычная” дало магчымасць пабываць і ў Гальшанах на руінах замка, і ў касцёле ў вёсцы Баруны, на Цюпішкінскай гары каля аднаго з пунктаў геадэзічнай Дугі Струвэ, трансгранічнага аб’екта, уключанага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО .

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.