Званы Хатыні не забудзем ніколі

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны, на жаль, багата трагічнымі падзеямі, звязанымі з бязлітасным знішчэннем мірнага насельніцтва. Сёлета спаўняецца 75 гадоў як фашысты спалілі вёску Хатынь разам з жыхарамі. Гісторыя знішчэння Хатыні да цяперашняга часу застаецца ў памяці беларускага народа як злачынства супраць чалавецтва. Страшна… Вельмі страшна… Таму што магла б жыць Хатынь… Тэме Хатыні прысвечана віртуальная выстава “Званы Хатыні мы не забудзем ніколі”, якая падрыхтавана супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі г. Ашмяны. Выстава складаецца з трох раздзелаў. Першы раздзел называецца “Хатынскі набат”, дзе расказваецца пра гісторыю вёскі Хатынь, а таксама пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”. На зямлі беларускай вёскі Хатынь створаны адзіныя ў свеце “Могілкі вёсак”, на якіх сімвалічна пахаваны 185 беларускіх вёсак, што падзялілі лёс Хатыні і не адрадзіліся пасля вайны (186-я  вёска – сама Хатынь ).  “Без памяці няма сумлення” – так называецца другі раздзел выставы. Ён прысвечаны жыццю і творчасці вядомага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Вядомы  празаік уайшоў у гісторыю літаратуры XX стагоддзя як аўтар твораў пра вайну з фашызмам і як змагар з пагрозай новай сусветнай вайны. Апошні раздзел  электроннай выставы раскрывае змест “Хатынскай аповесці” Алеся Адамовіча і называецца “Каб людзі ведалі ўсю праўду аб вайне”. Як і многія творы Алеся Адамовіча “Хатынская аповесць” заснавана на фактаграфічным матэрыяле. Аповесць экранізавана рэжысёрам Эдуардам Клімавым у 1985 годзе, створаны фідьм называецца “Ідзі і глядзі”. Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі і ўзнагароджаны Залатым медалем.  Па матывах “Хатынскай аповесці” у Дзяржаўным драматычным тэатры была пастаўлена п’еса “Вяртанне ў Хатынь”.

Алесь Адамовіч – Хатынская аповесць

Ремонт холодильников Самсунг vk.com/remont_holodilnikov_samsung_spb

Ваш электронный адрес не будет опубликован.