КВЗ па казках Шарля Перро

19 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла літаратурна-гульнёвая праграма “КВЗ па казках Шарля Перро”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння вядомага французкага пісьменніка, казачніка. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Чароўны мір казак Шарля Перро”. Пад час літаратурнай гульні “Па слядах казак Шарля Перро” дзеці паказалі добрыя веды не толькі творчасці пісьменніка, але і яго біяграфіі. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта былі вучні УА “Гімназіі №1 г.Ашмяны”, з задавальненнем адказвалі па ўсё пытанні, а творчыя заданні выканалі на выдатна.  Усім спадабалася інсцэніроўка казкі “Чырвоны каптурок” на новы лад, а акцёрамі сталі Сухадольскі Міхаіл і Пятчыц Арына, якія “размаўлялі” з гледачамі рухамі пантанімы, а голас за кадрам агучваў казку.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.