Пасяджэнне «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца!»

22 снежня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сямейны савет” пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Родная Ашмяншчына”. Да ўвагі прысутных было прадстаўлена віртуальнае падарожжа па ашмянскаму краю “Мая маленькая радзіма – акенца ў вялікі свет”. Падчас літаратурнай сустрэчы з мясцовй паэткай Тэрэсай Іванаўнай Адашкевіч “З родных мясцін бяру натхненне” удзельнікі мерапрыемства паслухалі новыя вершы паэткі, жадаючыя задалі пытанні Тэрэзе Іванаўне і, безумоўна, атрымалі задавальненне ад лірызму творчасці нашай зямлячкі. Прысутныя прынялі ўдзел у невялікай квэст-гульні “Вядомыя людзі Ашмяншчыны”. Вядучыя мерапрыемства прапанавалі адказаць на пытанне: “Хто прадстаўлены на фатаграфіі”, прычым, былі фатаграфіі як нашых сучаснікаў, так і гістарычныя асобы.

Идеи подарков на Новый год 2019 http://izgodavgod.info/interesnye-idei-podarkov-k-novomu-godu-2019/ . Что подарить?

Ваш электронный адрес не будет опубликован.