Паважаныя чытачы, прапануем да вашай увагі віртуальную выставу “Званы Хатыні мы не забудзем ніколі”. Прадстаўленыя на выставе экспанаты нагадаюць яшчэ раз аб страшных падзеях тых часоў, пазнаёмяць з успамінамі сведкаў той трагедыі, адкрыюць гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Прыемнага прагляду!
Алесь Адамовіч – Хатынская аповесць (віртуальная выстава)
Паважаныя чытачы , прапануем да вашай увагі віртуальны агляд літаратуры “Вобраз маці ў беларускай літаратуры”.
Вобраз маці у беларускай літаратуры (віртуальная выстава)
Калі вы цікавіцеся прыродай роднага краю, хочаце больш даведацца цікавага пра яе флору і фауну, віртуальная выстава «В гостях у Деда Природоведа» вам дапаможа. А цікавыя заданні «Игротеки Деда Природоведа» дапамогуць праявіць кемлівасць і ўвага.
В гостях у Деда Природоведа (віртуальны агляд выданняў з серыі «Рассказы Деда Природоведа»)
Прапануем разам з намі здзейсніць віртуальнае падарожжа па старонках Чырвонай кнігі .
Исчезающая красота (віртуальнае падарожжа па старонках Чырвонай кнігі)
Паважаныя сябры, творы вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава выклікаюць цікавасць у людзей рознай узроставай катэгорыі. Падчас нашага віртуальнага знаёмства з аповесцю «Пакахай мяне, салдацік» − лірычнай трагедыяй. Быкаўскі твор прасякнуты болем за чалавека, яго зломлены, скалечаны лёс і адначасова напоўнены пафасам асуджэння вайны. У аповесці В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці «Пакахай мяне, салдацік» адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка. Кранальная гісторыя кахання і смерці напрыканцы вайны.
Пакахай мяне салдацік (віртуальнае знаёмства)
Ашмяншчына — жамчужына стагоддзяў: віртуальная выстава
Паважаныя сябры!. Любоў да Радзімы – гэта пачуццё не абстрактнае, а рэальнае. Пачуццё, якое кожны з нас можа выказаць у штодзённым жыцці шчырымі словамі, карыснымі справамі і светлымі думкамі. Наш родны куточак Ашмяны — нашу маленькую Радзіму, мы любім як часцінку нашай Бацькаўшчыны. Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, павінен мець пачуццё нацыянальнай годнасці, ведаць гісторыю свайго роднага куточка, а менавіта ведаць пра тое, якой была мясціна ў даўнейшыя часы, адкуль паходзіць назва, якія цікавыя людзі жылі і якімі справамі займаліся. Да вашай увагі віртуальная выстава “Зямля Ашмянская – жамчужына стагоддзяў”, а таксама рэкамендацыйны спіс літаратуры, выданні з якога ёсць у фондзе гарадской бібліятэкі г. Ашмяны.Прыемнага прагляду!